Беларуская Служба

Звяржэнне Асада дасць магчымасць зменшыць уплыў Расіі на ўсім Блізкім Усходзе - палітолаг

08.12.2024 14:06
Аднаўленне міру ў Сірыі магчымае толькі ў тым выпадку, калі ісламскія паўстанцы дамовяцца з хрысціянамі і курдамі.
.         .
Турцыя. Сірыйскія бежанцы цешацца пасля звяржэння дыктатара Сірыі Башара Асада. Фота: PAP/EPA/ERDEM SAHIN

Хуткае звяржэнне Башара Асада з'яўляецца доказам таго, што народу Сірыі надакучыла дыктатура і ён не жадае абараняць рэжым у Дамаску. На думку палітолага прафесара Рамана Бэкера (Roman Bäcker), аб гэтым сведчыць тое, што нават значная частка службаў — войска і паліцыі — перайшла на бок паўстанцаў, дзякуючы чаму буйныя гарады, у тым ліку Дамаск, былі захопленыя без бою.

У эфіры Польскага радыё 24 палітолаг падкрэсліў, што аднаўленне міру ў Сірыі магчымае толькі ў тым выпадку, калі ісламскія паўстанцы дамовяцца з хрысціянамі і курдамі.

- Гаворка ідзе пра магчымасць увядзення элементарнага парадку. Сірыйцы хочуць жыць у міры, эмігранты хочуць вярнуцца на Айчыну. Калі паўстанцы змогуць кіраваць дзяржавай так, каб не выклікаць пратэстаў хрысціян, курдаў і шматлікіх сірыйскіх плямён, ёсць шанец, што на гэтай зямлі наступіць мір.  

Прафесар Раман Бэкер дадаў, што адхіленне Башара Асада ад улады - гэта магчымасць істотна зменшыць расійскі ўплыў не толькі ў самой Сірыі, але і на ўсім Блізкім Усходзе.

IAR/нг

У Сірыі паўстанцы заявілі аб захопе сталіцы краіны. Дыктатар збег з Дамаска

08.12.2024 08:23
Прэм'ер-міністр раней заяўляў, што гатовы супрацоўнічаць з любым лідарам, якога абярэ народ.

Былы дыктатар Сірыі загінуў? Ёсць інфармацыя аб тым, што яго самалёт разбіўся

08.12.2024 11:13
«Іл-76 знік з радараў пад Хомсам, дзе быў зафіксаваны магутны выбух. Самалёт пачаў імкліва зніжацца, перш чым знік з радараў».