Беларуская Служба

Грузінская Царква выступіла супраць гвалту ў адносінах пратэстуючых

08.12.2024 16:09
«На жаль, сітуацыя ў нашай краіне напружаная».
  .
Пратэсты ў Грузіі. Фота: PAP/EPA/DAVID MDZINARISHVILI

Грузінская Праваслаўная Царква раскрытыкавала гвалт у адносінах да пратэстоўцаў. «Мы рашуча заяўляем, што Царква супраць гвалту, агрэсіі і шкодных працэсаў, якія вядуць да расколу ў грамадстве», — цытуюць заяву Грузінскага Патрыярхату мясцовыя СМІ. Паведамляе карэспандэнт Польскага радыё. 

- Уначы ў Тбілісі групы замаскіраваных мужчын нападалі на пратэстоўцаў. Некалькі чалавек былі збітыя, сярод іх — журналістка і аператар тэлеканала «Пірвелі». Абодва дастаўлены ў бальніцу. Лекары дыягнаставалі ў іх лёгкае страсенне мозгу. «На жаль, сітуацыя ў нашай краіне напружаная», — адзначылі святары Патрыярхату. «Напад невядомых асоб на журналістаў тэлеканала "Пірвелі" выклікае абгрунтаваныя асцярогі, што працэс выйдзе з-пад кантролю і падобныя дзеянні будуць здарацца ўсё часцей», — падкрэслілі прадстаўнікі Царквы. Яны заклікалі ўрад правесці следства, а грамадзян — захаваць разважлівасць.

Мацей Ястшэмбскі

нг