Палітычны пераварот у Сірыі — параза Расіі, — лічыць міністр унутраных спараваў і адміністрацыі Польшчы Томаш Сямоняк. У нядзелю, 8 снежня сірыйскія паўстанцы захапілі сталіцу краіны Дамаск і цалкам абрынулі рэжым дыктара Башара Асада.
Томаш Сямоняк нагадаў, што Масква гадамі падтрымлівала сірыйскага ўзурпатара:
— Сям'я Асадаў, яшчэ з часоў СССР была шчыльна звязана з Масквой. Менавіта Масква выратавала малодшага Асада падчас «Арабскай вясны». Пасля гэтага ў Сірыя распачалася доўгая і крывавая грамадзянская вайна. Уцёкі Асада — параза Расіі.
Калі паўстанцы захапілі Дамаск, Башар Асад пакінуў сталіцу. Расійскія СМІ паведамляюць, што зрынуты паўстанцамі дыктатар і яго сям'я знаходзяцца ў Маскве, аднак доказаў гэтага не прад'яўляецца.
эж