Беларуская Служба

Крэмль: Пуцін не плануе сустракацца з Башарам аль-Асадам, які знаходзіцца ў Расіі

10.12.2024 13:02
З моманту прыезду былога прэзідэнта Сірыі ў Расію, СМІ не публікавалі ніякіх фота і відэа зрынутага прэзідэнта і яго сям'і.
          -
Уладзімір Пуцін не плануе сустракацца са зрынутым сірыйскім лідарам Башарам аль-АсадамPAP/EPA/ANDREJ CUKIC

Уладзімір Пуцін не плануе сустракацца са зрынутым сірыйскім лідарам Башарам аль-Асадам, які знаходзіцца ў Расіі, заяўляюць у Крамлі. З моманту прыезду былога прэзідэнта Сірыі ў Расію, у СМІ не публікаваліся ні фота, ні відэа, датычныя як яго, так і ягонай сям'і.



Супрацоўнікі амбасады Сірыі ў Маскве пацвердзілі, што Башар аль-Асад знаходзіцца ў расійскай сталіцы, але ён не звязваўся з дыпламатычнай місіяй. Сірыйскія дыпламаты кажуць, што чакаюць указанняў ад прадстаўнікоў новай улады.

Верагодна, для Расіі цяпер найважнейшым пытаннем з’яўляецца лёс ейных вайсковых базаў у Сірыі, якія Масква спадзяецца захаваць. Паведамляецца, што лідары ​​паўстанцаў гарантавалі бяспеку расійскіх авіябаз і ваенна-марскіх баз у Латакіі і Тартусе, а таксама расійскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у краіне.

IAR/аз

Былы дыктатар Сірыі загінуў? Ёсць інфармацыя аб тым, што яго самалёт разбіўся

08.12.2024 11:13
«Іл-76 знік з радараў пад Хомсам, дзе быў зафіксаваны магутны выбух. Самалёт пачаў імкліва зніжацца, перш чым знік з радараў».