Беларуская Служба

Цалкам магчыма, што Дональд Трамп прымусіць еўрапейскіх хаўруснікаў да большых выдаткаў на абарону - эксперт

10.12.2024 18:01
Нагадваем, у інтэрв’ю тэлеканалу NBC новаабраны амерыканскі прэзідэнт пагражаў вывадам ЗША з альянсу.
Новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп PAP/EPA/Mohammed Badra

Новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп крытыкуе Еўропу за недастатковыя выдаткі на абарону. У інтэрв’ю тэлеканалу NBC, палітык паведаміў ён гатовы выйсці з НАТА, калі акажацца, што еўрапейскія хаўруснікі выкарыстоўваюць ЗША і не плацяць дастаткова на супольную абарону.



Якуб Альхоўскі(Jakub Olchowski) з Інстытута Цэнтральнай Еўропы лічыць, што Дональд Трамп хутчэй за ўсё не будзе развальваць НАТА, але сапраўды можа прымусіць Еўропу павялічыць выдаткі на абарону:

- Можа Еўропа нарэшце прачнецца і пачне думаць пра сваю бяспеку. Трамп пастаянна паўтарае, што еўрапейскія краіну плацяць недастаткова на дзейнасць НАТА.

Патрабаванне прызначаць на абарону, як мінімум, 2 працэнты ВУП дзейнічае ў альянсе ўжо дзесяць гадоў, але зараз яго выконваюць толькі 23 з усіх 32 краін-членаў. Польшча з’яўляецца лідарам, калі гаворка ідзе пра выдаткі на абарону. Палякі прызначаюць на гэтую мэту больш за чатыры працэнты ВУП. У першую тройку ўваходзяць таксама Эстонія і ЗША з выдаткамі больш за тры працэнты ВУП.

На мінулым тыдні падчас сустрэчы міністраў замежных справаў НАТА генеральны сакратар альянсу заклікаў павялічыць выдаткі на абарону і павысіць абавязковы мінімальны парог.

IAR/аз