Польскія ўлады будуць патрабаваць ад Расіі тлумачэнняў з-за знішчэння мемарыяла польскім салдатам. У вёсцы Ёгла Наўгародскай вобласці знішчаныя тры пахаванні польскіх салдат. МЗС у Варшаве рыхтуе ноту пратэсту расійскім уладам.
Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Павал Уроньскі сказаў Польскаму радыё, што сітуацыя абуральная, бо мемарыяльныя месцы, дзе фактычна пахаваныя чалавечыя парэшткі, знішчаныя. Ён дадаў, што Польшча патрабуе расследавання і пакарання вінаватых.
У вёсцы Ёгла пахаваныя польскія салдаты Сялянскіх батальёнаў і Арміі Краёвай, якія загінулі ў працоўным лагеры непадалёк. У 1944-1946 гадах у гэтым лагерным комплексе загінула больш за 600 палякаў.
Генеральнае консульства Польшчы ў Санкт-Пецярбургу пазаўчора паведаміла аб знішчэнні трох польскіх мемарыяльных аб'ектаў. Польскія ўлады лічаць, што акты вандалізму з'яўляюцца адказам на закрыццё Генеральнага консульства Расіі ў Познані.
У чацвер 5 снежня стала вядома, што Расія закрывае Генконсульства Польшчы ў Санкт-Пецярбургу.
вс