Беларуская Служба

 Дональд Туск і Уладзімір Зяленскі ўзгаднілі абмен візітамі

11.12.2024 14:49
Дональд Туск на днях меў працяглую размову з прэзідэнтам Украіны. 
         2024
Дональд Туск і Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы ў ліпені 2024 года крыніца: x.com/KPRM_CIR

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск наведае Украіну ў пачатку наступнага года, а прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі здзейсніць візіт у Варшаву падчас працэдуры пераняцця Польшчай старшынства ў Еўрасаюзе. Пра гэта Туск паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў Варшаве. 

Дональд Туск таксама сказаў, што на днях меў працяглую размову з Зяленскім. 

Польскае старшынства ў Радзе Еўрапейскага Саюза пачнецца 1 студзеня 2025 года і працягнецца паўгода. Гэта другі раз у гісторыі, калі Польшча ўзначаліць працы ў ЕС.

вс

У Варшаве расказалі пра прыярытэты старшынства Польшчы ў Радзе ЕС

05.12.2024 14:17
Польскае старшынства ў Радзе Еўрапейскага Саюза пачнецца 1 студзеня 2025 года і працягнецца паўгода.