Паліцэйскія сілы 26 краін затрымалі 796 чалавек, падазраваных у кантрабандзе мігрантаў і гандлі людзьмі, зброяй і наркотыкамі ў ходзе сумеснай аперацыі на Заходніх Балканах, паведаміў у пятніцу Еўрапол. Кіраванне аперацыяй вялося са сталіцы Босніі і Герцагавіны Сараева.
Усяго ў аперацыі бралі ўдзел 31 109 паліцэйскіх, распачата 316 расследаванняў і канфіскавана 442 адзінкі зброі. «Аб'ём аперацыі планаваўся як мага больш шырокі. Кантролі і ператрусы ахоплівалі кіберпрастору і рэальны свет», — адзначылі ў Еўраполе.
Усяго было праведзена больш за 655 тысяч кантроляў, у тым ліку прыкладна 516 тысяч чалавек, 152 тысяч транспартных сродкаў, 5 тысяч пасылак і 1181 месца жыхарства.
У акцыі прынялі ўдзел шэраг краін-чальцоў ЕС, усе краіны Заходніх Балкан, а таксама Малдова, Турцыя і Украіна. У ёй таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі Еўракамісіі, Еўрапола, Еўраюста, Frontex і Інтэрпола.
Праз Заходнія Балканы праходзіць гэтак званы Балканскі маршрут, па якім мігранты спрабуюць трапіць з Паўднёвай Еўропы ў краіны ЕС, звычайна накіроўваючыся праз Боснію і Герцагавіну ў Харватыю, якая ўваходзіць у Шэнгенскую зону.
ав