Беларуская Служба

Дзве трэція грузін падтрымліваюць праеўрапейскія антыўрадавыя пратэсты

15.12.2024 16:23
Пра гэта сведчаць вынікі апытання грамадскай думкі. 
  .
Пратэсты ў Грузіі.Фота: PAP/EPA/DAVID MDZINARISHVILI

Жыхары Грузіі ўжо 18 дзён выходзяць на вуліцы з патрабаваннем аднавіць працэс інтэграцыі з Еўрасаюзам, прыпынены ўрадам да 2028 года.

Апытанне было праведзена з 3 па 12 снежня, калі да антыўрадавых пратэстаў пачалі далучацца прадпрымальнікі, чыноўнікі і прадстаўнікі культурнага асяроддзя. 61% апытаных мяркуюць, што выбары ў кастрычніку былі фальсіфікаваныя, таму ўрад і абраны прэзідэнт не маюць легітымнасці. Самы высокі ўзровень падтрымкі пратэстаў назіраецца сярод маладых людзей. 

Грузінская апазіцыя заявіла, што будзе падтрымліваць пратэсты і заклікала міжнародную супольнасць максімальна абмежаваць на міжнароднай арэне ўплыў асоб, звязаных з партыяй «Грузінская мара».

З Тбілісі перадаваў карэспандэнт Польскага радыё Мацей Ястшэмбскі.

IAR/нг