Беларуская Служба

Прэзідэнт Макрон падзякаваў Жызэль Пеліко за мужнасць

20.12.2024 12:02
Французскія СМІ падкрэсліваюць, што 72-гадовая Жызэль Пеліко стала іконай фемінізму — перш за ўсё таму, што хацела, каб суд па справе яе згвалтавання быў адкрытым.
            ,  .
Жызэль Пеліко са сваімі адвакатамі размаўляе са СМІ ў крымінальным судзе ў Авіньёне, паўднёвая Францыя. EPA/GUILLAUME HORCAJUELO/PAP

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падзякаваў у пятніцу на сайце X Жызэль Пеліко за мужнасць, якую яна праявіла ў судовым працэсе над сваім мужам. Дамінік Пеліко ў чацвер атрымаў вырак суда ў 20 гадоў пазбаўлення волі за неаднаразовае выкарыстанне наркотыкаў і арганізацыю згвалтаванняў яго тагачаснай жонкі з удзела дзесяткаў мужчын, пакуль жанчына была без прытомнасці.

«Дзякуй Жызэль Пеліко. За тое, што вы супрацьстаялі гэтай праблеме з высока паднятай галавой у імя справядлівасці», — сказаў прэзідэнт Францыі ў заяве на X. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што «годнасць і мужнасць (Пеліко, — рэд.) натхнялі Францыю і ўвесь свет».

У чацвер палітычны клас Францыі аддаў даніну павагі мужнасці Пеліко праз некалькі хвілін пасля таго, як суд у Авіньёне абвясціў вердыкт у судовым працэсе, які меў рэзананс ва ўсім свеце.

Французскія СМІ падкрэсліваюць, што 72-гадовая Жызэль Пеліко стала іконай фемінізму — перш за ўсё таму, што хацела, каб суд быў публічным ад пачатку да канца. Яе муж Дамінік Пеліко быў прызнаны вінаватым разам з 50 іншымі абвінавачанымі мужчынамі.

Судовы працэс доўжыўся чатыры месяцы, ён стаў з'важнай падзеяй у барацьбе з гвалтам у адносінах да жанчын, адзначыла агенцтва AFP.

19 снежня 2024 г. суд прызнаў Дамініка Пеліко вінаватым па ўсіх пунктах абвінавачвання. Яго абвінавацілі ў тым, што ён даваў жонцы псіхатропы і схіляў іншых мужчын да яе згвалтавання, а таксама запісваў сцэны згвалтавання на відэа. Гэта доўжылася 10 гадоў, усё адбывалася ў доме, дзе жыла сям'я Пеліко. Усяго задакументавана амаль 200 фактаў згвалтаванняў паміж 2011 і 2020 гадамі. Разам з Дамінікам Пеліко былі асуджаныя яшчэ пяцьдзесят чалавек.

PAP/вх