Беларуская Служба

Літва намерана падоўжыць санкцыі, уведзеныя ў дачыненні беларусаў і расіян

23.12.2024 15:28
Дзеянне цяперашніх правілаў працягнецца яшчэ пяць месяцаў.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: trade.gov.pl

Міністэрства замежных спраў Літвы прапануе падоўжыць нацыянальныя санкцыі да мая 2026 года, нагадваючы, што гэта звязана з працягам вайны ва Украіне і негатыўным уплывам дзеянняў Расіі на бяспеку ўсёй Еўропы.

У 2023 годзе Літва прыпыніла прыём заявак на выдачу віз ад грамадзян Расіі і Беларусі, якія не маюць, напрыклад, дазволу на жыхарства ў Літве ці іншай краіне Еўрапейскага Саюза.

Акрамя таго, літоўскія ўлады правяраюць, ці расіяне і беларусы, якія прыбываюць з-за межаў ЕС, не ўяўляюць пагрозы нацыянальнай бяспецы. Літва таксама забараніла імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі з гэтых двух краін і набыццё расійскімі грамадзянамі нерухомасці.

Улады ў Вільні не выключаюць у бліжэйшай будучыні далейшага ўзмацнення нацыянальных абмежаванняў.

IAR/нг