Беларуская Служба

ФБР шукае памагатых новаарлеанскага нападніка

02.01.2025 10:01
У выніку тэракту, здзейсненага ў Новым Арлеане ў навагоднюю ноч, загінулі 15 чалавек, у тым ліку тэрарыст.
ФБР шукае памагатых новаарлеанскага нападніка Foto: PAP/EPA/SHAWN FINK

Амерыканскае Федэральнае бюро расследаванняў (ФБР) шукае магчымых памагатых выканаўцы ўчорашняга тэракту ў Новым Арлеане. У навагоднюю ноч 42-гадовы Самсуд-Дын Джабара ўехаў на сваёй машыне ў натоўп людзей у французскім турыстычным раёне. Загінулі 15 чалавек, у тым ліку сам злачынец, якога застрэлілі паліцыянты.



Перад нападам Джабар змясціў у сацыяльных сетках відэа, у якім паясняў, што ён трапіў пад уплыў Ісламскай дзяржавы і хоча забіваць людзей.

«Праваахоўныя органы і спецслужбы працягваюць шукаць любыя сувязі або памагатых. Расследаванне працягваецца, і ніхто не павінен рабіць паспешлівых высноў », - сказаў прэзідэнт Джо Байдэн.

Прадстаўнікі ФБР сцвярджаюць, што злачынец супрацоўнічаў з іншымі людзьмі. Іх пошукі працягваюцца ў Новым Арлеане, а таксама ў некалькіх іншых штатах, у тым ліку ў Тэхасе.

Службы таксама высвятляюць, ці звязаны напад у Новым Арлеане з выбухам аўтамабіля Тэсля каля гатэля Дональда Трампа ў Лас-Вегасе, у выніку якога загінуў адзін чалавек.

IAR/аз