Беларуская Служба

У ЗША сёння афіцыйна зацвердзяць вынікі выбараў прэзідэнта дзяржавы

06.01.2025 10:47
Калі чатыры гады таму Дональд Трамп прайграў выбары, ён не хацеў перадаваць уладу мірным шляхам.
 .
Амерыканскі Кангрэс.Фота: photosounds/Shutterstock

Члены абедзвюх палат парламента ЗША сустрэнуцца сёння на сумеснай сесіі, каб афіцыйна падлічыць галасы выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах у лістападзе. Такім чынам, Дональд Трамп будзе афіцыйна прызнаны 47-м прэзідэнтам ЗША. Трамп уступіць на пасаду праз два тыдні.

Калі чатыры гады таму Дональд Трамп прайграў выбары, ён не хацеў перадаваць уладу мірным шляхам. Трамп беспадстаўна сцвярджаў, што вынікі былі сфальсіфікаваныя, і 6 студзеня 2021 года яго прыхільнікі ўварваліся ў Капітолій, каб не даць пацвердзіць перамогу Джо Байдэна. У выніку беспарадкаў загінулі некалькі паліцэйскіх, дзясяткі чалавек атрымалі раненні.

Сёння перадача ўлады ў ЗША адбудзецца мірным шляхам. У 13:00 па мясцовым часе (21:00 па беларускім) члены Палаты прадстаўнікоў і Сената збяруцца на сумеснае пасяджэнне, каб афіцыйна падлічыць галасы выбаршчыкаў ад асобных штатаў. Віцэ-прэзідэнт Камала Харыс будзе старшынстваваць на сустрэчы. Інаўгурацыя Трампа адбудзецца 20 студзеня.

IAR/нг