Беларуская Служба

У Лос-Анджэлесе бушуюць пажары. Пажар пагражае гістарычным раёнам Галівуду

09.01.2025 13:57
Агонь ахапіў тысячы гектараў, задыміліся амаль 2 тысячы будынкаў, у тым ліку мноства раскошных віл кіназорак.
.
.PAP/EPA/CAROLINE BREHMAN

Колькасць загінулых у выніку лясных пажараў у раёне Лос-Анджэлеса ўзрасла да пяці чалавек. Агонь ахапіў тысячы гектараў, задыміліся амаль 2 тысячы будынкаў, у тым ліку мноства раскошных віл кіназорак, эвакуяваныя больш за 130 тысяч чалавек. З-за пажараў Джо Байдэн адмяніў свой візіт у Італію, а абвяшчэнне намінантаў на «Оскар» было адкладзена.

Агонь працягвае бескантрольна распаўсюджвацца. У апошнія гадзіны вецер аслабеў, што дазволіла верталётам і самалётам, якія раней спыніліся, скідаць ваду на пажары. Паводле інфармацыі, прадстаўленай уладамі, тры пажары па-ранейшаму выходзяць з-пад кантролю.

Пажары знішчылі дамы многіх знакамітасцяў, у тым ліку Білі Крыстала, Эдрыена Бродзі, Энтані Хопкінса і Пэрыс Хілтан.

Губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам абвясціў надзвычайнае становішча і заклікаў жыхароў выконваць загады аб эвакуацыі і эканоміць ваду.

— У Каліфорніі няма пажаранебяспечнага сезона. Пагроза існуе круглы год, але такія моцныя пажары беспрэцэдэнтныя. Людзі бягуць. Людзі загінулі. Дзеці страцілі школы. Цэрквы згарэлі. І нас чакае вельмі працяглы працэс аднаўлення, - сказаў Гэвін Ньюсам.

ав