Беларуская Служба

Латвія хоча забараніць грамадзянам Расіі і Беларусі працаваць на аб'ектах крытычнай інфраструктуры

21.01.2025 12:26
 Забарона закране таксама юрыдычных асоб гэтых краін.
ЛатвіяTanya Keisha/shutterstock

Латвія хоча забараніць грамадзянам Расіі і Беларусі працаваць на аб'ектах крытычнай інфраструктуры. Праект адпаведнай пастановы падрыхтавала Міністэрства ўнутраных спраў краіны.

Згодна з новымі правіламі, забарона закране не толькі грамадзян Расіі і Беларусі, але і юрыдычных асоб гэтых краін. Уласнік або кіраўнік аб'ектаў крытычнай інфраструктуры таксама павінен будзе прадэманстраваць лаяльнасць Латвіі і нацыянальнай канстытуцыі. Ён таксама не можа ўдзельнічаць у падтрымцы тых, хто ўяўляе пагрозу суверэнітэту або тэрытарыяльнай цэласнасці дэмакратычных дзяржаў.

Акрамя таго, расіяне і беларусы не змогуць працаўладкоўвацца і аказваць паслугі крытычнай інфраструктуры. Выключэнне складаюць толькі тыя, хто атрымлівае спецыяльны дазвол органа дзяржаўнай бяспекі.

Праект пастановы яшчэ павінен быць разгледжаны ва ўрадзе і прыняты парламентам у Рызе.

IAR/Каміль Залеўскі/яс