— Недапушчальна, каб мы цярпелі эканамічныя наступствы санкцый, каб дапамагчы Украіне, — падкрэсліў прэм'ер-міністр Віктар Орбан у інтэрв'ю грамадскаму Radio Kossuth.
Кіраўнік вугорскага ўрада заявіў, што дзеянні Украіны адносна транзіту расійскага газу прывялі да росту цэн у Еўрасаюзе. Па словах Орбана, санкцыі ЕС нанеслі страты Венгрыі на 19 мільярдаў еўра.
Ён заклікаў улады ў Кіеве аднавіць транзіт газу і гарантаваць, што Украіна не будзе блакаваць пастаўкі расійскай нафты.
— Калі ўкраінцы хочуць дапамогі, няхай аднаўляюць газавы шлях, — сказаў Орбан. Ён таксама прыгразіў Венгрыі накласці вета на санкцыі супраць Расіі. У такіх выпадках падчас галасавання патрабуецца аднагалоснае рашэнне 27 краін ЕС.
«Я веру, што Венгрыя пагодзіцца, як і ў мінулым, пашырыць санкцыі супраць Расіі», — заявіў у пятніцу міністр замежных спраў Францыі Жан-Ноэль Баро. Гэтую пазіцыю падтрымаў міністр замежных спраў Іспаніі Хасэ Мануэль Альбарэс, які знаходзіўся з візітам у Парыжы.
У сераду Дональд Трамп заявіў, што калі пагадненне аб спыненні канфлікту ва Украіне не будзе заключана ў бліжэйшы час, Вашынгтон будзе аказваць эканамічны ўплыў на Крэмль. Патэнцыйныя меры ўключаюць тарыфы, санкцыі і падаткі.
У сувязі з такой пазіцыяй прэзідэнта ЗША Венгрыя можа змяніць свой наратыў адносна санкцыйнага вета, піша партал Politico. Наступнае рашэнне аб падаўжэнні санкцый ЕЗ павінен прыняць да 31 студзеня. У панядзелак запланавана пасяджэнне міністраў замежных спраў краін ЕС.
PAP/вх