Беларуская Служба

Таямнічая смерць. На бераг выкінуліся больш за 100 дэльфінаў

25.01.2025 14:14
Больш за 100 мёртвых дэльфінаў былі знойдзеныя на паўночным узбярэжжы Пунтленда, напаўаўтаномнага рэгіёна Самалі, недалёка ад порта Босасо.
  100     .
Больш за 100 мёртвых дэльфінаў выкінула на бераг.Фота: X/@FaroleJr

Што стала прычынай масавай гібелі дэльфінаў, невядома.

«Мы можам пацвердзіць, што іх смерць не была выклікана сеткавымі ранамі, паколькі бачных пашкоджанняў не было», — сказаў Абдырысак Абдулахі Хагаа, міністр рыбалоўнай прамысловасці Пунтленда.

Адна з гіпотэз заключаецца ў тым, што хімічныя адходы былі скінутыя ў акіян, што магло прывесці да гібелі дэльфінаў. У гэтым рэгіёне неаднаразова знаходзілі ёмістасці з небяспечнымі рэчывамі. Гэтай версіі супярэчыць той факт, што акрамя дэльфінаў не пацярпелі іншыя марскія жывёлы.

 

Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя разглядае іншыя патэнцыйныя прычыны гэтай з'явы: змены ўмоў марской вады, якія прыводзяць да дэфіцыту ежы, міграцыя рыбы, якая палюе на дэльфінаў, да ўзбярэжжа, праблемы са здароўем або хваробы рыб, якія прымушаюць дэльфінаў шукаць плыткаводдзе, ці шум, які можа парушыць іх паводзіны.

Мясцовыя ўлады ўзялі пробы, каб вызначыць, што прывяло да гібелі дэльфінаў.

На дадзены момант мясцовым жыхарам вынесена папярэджанне не спрабаваць есці мяса выкінутых на бераг дэльфінаў.

PAP/вх