Беларуская Служба

Сірыйскім бежанцам прапануюць грошы за вяртанне ў Сірыю

25.01.2025 15:15
Сірыйцы, якія шукаюць прытулку ў Нідэрландах, атрымаюць 900 еўра наяўнымі, калі яны добраахвотна вернуцца ў сваю краіну.
Holenderskie uczelnie słyną z tego, że studiują tam ludzie z całego świata
Holenderskie uczelnie słyną z tego, że studiują tam ludzie z całego świataJulia700702/Shutterstock

Умовай атрымання грошай з'яўляецца адкліканне хадайніцтва аб прадастаўленні прытулку або адмова ад віду на жыхарства.

Адразу пасля падзення рэжыму Асада ўрад Нідэрландаў абвясціў аб вяртанні сірыйцаў у Дамаск. Аднак пакуль незразумела, ці з'яўляецца Сірыя ўжо бяспечнай краінай.

Прапанова ўрада Нідэрландаў даступная толькі сірыйцам, якія ўсё яшчэ чакаюць разгляду сваёй заявы аб прадастаўленні прытулку, маюць часовы від на жыхарства або знаходзяцца ў Нідэрландах нелегальна. Каб вярнуцца ў сваю краіну, ім патрэбны сапраўдны пашпарт. Тым, каму неабходна падаць заяўку ў амбасадзе ў Бруселі, будзе прадастаўлены дазвол на праезд праз Бельгію. Яны вернуцца ў Дамаск праз Катар або Іярданію.

Каб заахвоціць як мага больш шукальнікаў прытулку вярнуцца, улады апублікавалі на YouTube інфармацыйныя ролікі на арабскай мове.

Міністр па справах міграцыі і прытулку Маржалейн Фабер размясціла на платформе X паведамленне для сірыйцаў, таксама перакладзенае на арабскую мову. Кіраўніца ведамства паведаміла, што як толькі нацыянальная палітыка ў дачыненні да Сірыі зменіцца, дазволы на часовае пражыванне будуць перагледжаны і, па магчымасці, адкліканы. Яна дадала, што ўрад працуе ў двух кірунках: дапамагае добраахвотна вярнуцца ў краіну, але таксама будуць магчымыя і дэпартацыі.

IAR/вх