Беларуская Служба

Скандал у Літве — кнігарня прадае атласы, у якіх акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі пазначаныя расійскімі

25.01.2025 18:10
Скандал у Літве выклікала віленская кнігарня, якая гандлюе атласамі, у якіх частка Украіны намаляваная як тэрыторыя Расіі. Продаж такога тыпу карт цалкам легальны.
 ,   .
Полуостров Крым, снимок со спутника. Фото: NASA, Общественное достояние, /commons.wikimedia.org

На картах тэрыторыяй Расійскай Федэрацыі пазначаны Крым, Данецкая, Луганская, а таксама часткі Запарожскай і Херсонскай абласцей. СМІ Літвы адзначаюць, што ў атласах няма звестак пра тое, як гэтыя землі былі акупаваныя Масквой.

Кнігарня не бачыць праблем у распаўсюдзе выдання і сцвярджае, што расійскія карты цікавыя пакупнікам, а іх продаж адбываецца ў адпаведнасці з дзеючым у Літве заканадаўствам.

Інфармацыя выклікала абурэнне і была сустрэта крытыкай з боку літоўскіх СМІ, палітыкаў і арганізацый, якія працуюць на карысць Украіны. Дэпутат Жыгімантас Павілёніс з камітэта па замежных справах Сейма заявіў грамадскаму літоўскаму радыё, што, на яго думку, гэта працяг акупацыі і дадаў, што «калі тут знікаюць межы, то заўтра могуць знікнуць і межы ў краінах Балтыі».

На думку некаторых каментатараў, Расія выкарыстоўвае шчыліны ў літоўскім заканадаўстве для распаўсюджвання сваёй ваеннай прапаганды. Партал LRT паведаміў, што пытаннем такога роду выданняў будзе займацца парламенцкі камітэт па культуры.

Цікава, што продаж такога кшталту выданняў з'яўляецца законным, але ў Літве на працягу многіх гадоў забараняецца распаўсюд савецкіх і расійскіх сімвалаў, такіх як серп і молат або «георгіеўская стужка», таксама забаронена вяшчанне расійскіх тэлеканалаў.

IAR/вх