Пашкоджаны кабель абслугоўвае Латвійскі Нацыянальны цэнтр радыё і тэлебачання. Латвійскія медыя паведамляюць, што інцыдэнт адбыўся сёння раніцай. Паведамленне пра аварыю паступіла ад сістэмы маніторынгу перадачы дадзеных.
«У нас ёсць падставы меркаваць, што кабель быў сур'ёзна пашкоджаны, і прычына праблем — знешнія фактары», — сказала Вінета Спругайне (Vineta Sprugaine) з Латвійскага Цэнтра радыё і тэлебачання агенцтву LETA.
Дадзеныя працягваюць перадавацца праз альтэрнатыўныя злучэнні, хоць магчыма запаволенне хуткасці інтэрнэту.
Латвійскія ўлады паведамілі, што кабель знаходзіцца на глыбіні больш за 50 метраў. Характар пашкоджанняў удасца вызначыць толькі пасля пачатку рамонтных работ.
З моманту ўварвання Расіі ва Украіну ў Балтыйскім моры адбыўся шэраг падобных інцыдэнтаў. Эксперты называюць атакі на энергетычную і камунікацыйную інфраструктуру элементамі гібрыднай вайны паміж Расіяй і заходнімі краінамі.
У сярэдзіне лістапада ў тэрытарыяльных водах Швецыі былі пашкоджаныя два тэлекамунікацыйныя кабелі. Паводле расследавання, вінаватым, верагодна, стаў кітайскі балкер «Yi Peng 3», які ў той час праходзіў над кабелямі.
IAR/нг