Беларуская Служба

ЕС аднаўляе візавы абавязак для грузінаў, але не для ўсіх

27.01.2025 17:10
Гэта рэакцыя на жорсткае падаўленне праеўрапейскіх пратэстаў і рэпрэсіі.
  i
Дзяржаўны сцяг ГрузiіPeggy/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрасаюз аднаўляе візавы абавязак для прадстаўнікоў уладаў Грузіі і дыпламатаў гэтай краіны. Такое рашэнне прынялі міністры замежных спраў краінаў-членаў ЕС на сустрэчы ў Бруселі. Гэта рэакцыя на жорсткае падаўленне праеўрапейскіх пратэстаў і рэпрэсіі супраць тых, хто выступае супраць прарасійскіх уладаў у Тбілісі.



Першапачаткова прапанова тычылася ўвядзення санкцый, то бок забароны на ўезд для прадстаўнікоў уладаў і ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў. Але аднагалосную згоду ў снежні заблакавалі Венгрыя і Славакія. У сваю чаргу, каб аднавіць візавы абавязак дастаткова большасці галасоў краінаў-членаў і такое рашэнне было сёння прынятае.

Рашэнне ад імя польскага старшынства ў ЕС пракаментаваў кіраўнік Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Тамаш Сямоняк. «Дэмакратычныя правы і каштоўнасці з'яўляюцца фундаментальнымі прынцыпамі інтэграцыі ў ЕС. Прадстаўнікі ўладаў краінаў, якія топчуць гэтыя каштоўнасці, не павінны карыстацца палёгкамі падчас уезду ў ЕС», - напісаў кіраўнік польскага МУС.

Члены грузінскай дэлегацыі, якія ўдзельнічаюць у сустрэчах або мерапрыемствах у краінах ЕС, прадстаўнікі нацыянальных і рэгіянальных урадаў, у тым ліку нацыянальнага і рэгіянальных парламентаў, суддзі Канстытуцыйнага суда і Вярхоўнага суда, а таксама дыпламаты павінны будуць афармляць візы. У сваю чаргу згаданыя меры не будуць закранаць грузінскага грамадства.

IAR/аз

Прэзідэнт Грузіі просіць Польшчу не прызнаваць грузінскіх уладаў

23.01.2025 14:01
Польшча можа дапамагчы Грузіі, падтрымліваючы незалежнасць, дэмакратыю і еўрапейскую будучыню краіны, заявіла Саламэ Зурабішвілі.