Беларуская Служба

Трамп хоча «Жалезны купал» над ЗША

28.01.2025 10:02
Сістэма прызначана для абароны ЗША ад патэнцыйных атак балістычнымі, гіпергукавымі і крылатымі ракетамі і іншых атак з паветра.
Дональд Трамп PAP/EPA/WILL OLIVER / POOL

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выдаў Пентагону распараджэнне аб стварэнні сістэмы супрацьракетнай абароны «Жалезны купал» над Злучанымі Штатамі. 

«Злучаныя Штаты будуць абараняць сваіх грамадзян, разгортваючы і падтрымліваючы супрацьракетны шчыт наступнага пакалення», — напісаў Трамп ва ўказе, апублікаваным Белым домам. Прэзідэнт даў Пентагону 60 дзён на распрацоўку плана рэалізацыі «Жалезнага купала». Ён таксама хоча атрымаць абноўленую ацэнку стратэгічнай ракетнай пагрозы ЗША.

У загадзе гаворыцца, што Злучаныя Штаты будуць працягваць супрацоўнічаць са сваімі партнёрамі ў галіне супрацьракетнай абароны, каб дапамагчы абараніць насельніцтва і ваенныя сілы саюзнікаў і амерыканскіх сіл, якія знаходзяцца на іх тэрыторыях.

Па словах дарадцаў прэзідэнта ЗША, амерыканскі супрацьракетны шчыт будзе створаны па ўзоры ізраільскай сістэмы «Жалезны купал». Аднак эксперты сумняваюцца, наколькі такая сістэма практычная для такой вялікай краіны, як ЗША.

ав