У Парыжы адбылося ўрачыстае адкрыццё старшынства Польшчы ў Радзе Еўрасаюза. Музыка ў выкананні Прадстаўнічага аркестра Войска Польскага напоўніла сцены аднаго з найважнейшых парыжскіх помнікаў - сабора ў Палацы Інвалідаў. Ганаровымі гасцямі былі прэзідэнты Сената Францыі і Польшчы.
Польская нацыянальная музыка, калядкі, але таксама папулярныя мелодыі з Віслы і Сены - канцэрт у саборы Святога Людовіка адзначаў культурныя і гістарычныя сувязі паміж Францыяй і Польшчай. Выступаючыя палітыкі неаднаразова згадвалі імператара Напалеона, які спачывае ў Храме Інвалідаў. «Банапарт даў нам прыклад. Гэтыя словы асабліва актуальныя сёння, калі найважнейшай задачай Еўропы з'яўляецца забеспячэнне нашай бяспекі», — сказала падчас цырымоніі спікер Сенату Малгажата Кідава-Блоньска, маючы на ўвазе галоўную тэму польскага старшынства.
Старшыня Сенату Францыі заявіў, што 2025 год будзе «польскім момантам у Еўропе». «Польшча — я гэта падкрэсліваю — гэта магчымасць для Еўропы», — сказаў палітык, патлумачыўшы, што палякі заўсёды стаялі на варце еўрапейскай бяспекі, даўно ўздымаючы трывогу аб пагрозе з боку Расіі. «Вы адкрылі нам вочы», — прызнаўся Ларшэ. Палітык таксама выказаў спадзяванне на хуткае завяршэнне працы над новай дамовай аб французска-польскім супрацоўніцтве. Дакумент плануецца падпісаць сёлета ў французскім Нансі.
ПР/юл