На борце самалёта, які разбіўся ў Вашынгтоне, знаходзіліся расійскія спартсмены, чэмпіёны свету па фігурным катанні. Пра гэта паведамляюць расійскія дзяржаўныя СМІ.
Амерыканскія сайты і агенцтвы раней паведамлялі, што ў самалёце знаходзілася каманда трэнераў і фігурыстаў, якія вярталіся з трэніровачнага збору пасля чэмпіянату ЗША.
Як паведамляе расійскае агенцтва РІА-Новости, самалётам падарожнічала пара чэмпіёнаў свету з 1994 года Яўгенія Шышкова і Вадзім Навумаў. Пара неаднаразова заваёўвала медалі на чэмпіянатах свету і Еўропы.
Паводле расійскіх дзяржаўных СМІ, апошнім часам яны працавалі ў ЗША: вялі курсы фігурнага катання і трэніравалі свайго сына Максіма Навумава. На апошнім чэмпіянаце ЗША, які прайшоў 21-26 студзеня, мужчына заняў 4-е месца.
IAR/аз