Беларуская Служба

Расія прыцягвае «ідэалагічных мігрантаў» з краін Захаду

30.01.2025 15:02
Дагэтуль, па ідэалагічных матывах, у Расію эмігравала каля 3 000 чалавек, паведамляе «Новая газета. Еўропа».
Сцяг РасііIGORN /pixabay.com/CC0 Public Domain

Расія падрыхтавала прапагандысцкую кампанію для патэнцыйных мігрантаў з дэмакратычных краінаў. Яе ачольвае Марыя Буціна, якую выслалі з ЗША за шпіянаж на карысць Расіі. Масква ўжо ўвяла спрошчаны візавы рэжым для людзей, якія жадаюць пасяліцца ў Расіі з ідэалагічных меркаванняў. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Мацей Ястшэмбскі:



- Незалежны партал «Новая газета. Еўропа» паведаміў, што сярод такіх эмігрантаў — амерыканцы, немцы, бельгійцы, аўстралійцы і грамадзяне азіяцкіх краін. Партал высветліў, што дагэтуль па ідэалагічных матывах у Расію эмігравала каля 3 000 чалавек. У асноўным з Германіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Італіі.

За заахвочванне замежнікаў пасяляцца ў Расійскай Федэрацыі адказвае ў ліку былая шпіёнка Марыя Буціна. Для гасцей з-за мяжы жанчына арганізоўвае спецыяльныя пуцёўкі. Некаторыя эмігранты вядуць блогі і выкладваюць відэа ў інтэрнэце. «Новая газета. Еўропа» адзначае, што публікацыі поўныя параўнанняў, якія паказваюць, што ў Расіі, быццам бы, ім жывецца лепш, чым на Захадзе.

IAR/аз