Аднак, нягледзячы на гэта, апытаныя не вераць у перамогу апазіцыі на парламенцкіх выбарах наступнага года.
Згодна з апошнім даследаваннем падтрымкі палітычных партый у Венгрыі, апублікаваным у пятніцу інстытутам Publicus, за партыю Tisza прагаласавалі б 42 працэнты выбарцаў, якія ўжо вызначыліся са сваімі прыхільнасцямі. А ў маштабе ўсяго грамадства можа разлічваць на 28 працэнтаў галасоў. Кіруючая партыя Fides прэм'ер-міністра Віктара Орбана можа разлічваць на падтрымку 37 працэнтаў выбарцаў, якія ўжо вызначыліся, і на 25 працэнтаў галасоў у маштабе ўсяго грамадства.
Сярод іншых партый найлепшых вынікаў дасягнула левацэнтрысцкая Дэмакратычная кааліцыя і партыя «Нара Радзіма».
Падтрымка такіх партый, як нацыяналістычная Jobbik і Венгерская партыя зялёных (LMP), была значна ніжэйшай за статыстычную памылку.
Добрыя вынікі партыі Tisza аднак не гарантуюць яе перамогу. Больш за 52 працэнты апытаных жыхароў Румыніі перакананыя, што пасля парламенцкіх выбараў у 2026 годзе ўрад Орбана застанецца ва ўладзе.
Нагадаем, венгерскі прэм'ер-міністр Віктар Орбан з'яўляецца паслядоўным крытыкам палітыкі Еўрасаюза, ён рэгулярна выступае за спыненне падтрымкі Украіны ды пагаджаецца на завяршэнне вайны коштам украінскіх страт.
Інстытут Publicus адзначае, што апытанне праводзілася на пашыранай групе рэспандэнтаў. У той час як звычайна пытанні задаюць рэпрэзентатыўнай групе ў тысячу чалавек, на гэты раз у апытанні прынялі ўдзел 3060 чалавек, што знізіла хібнасць да 1,8 працэнта.
PAP/вх