Падчас нядаўняй сустрэчы з паслом Украіны намеснік міністра замежных спраў Ізраіля Шаррэн Хаскель прапанаваў перадаць Кіеву расійскую зброю, захопленую ў баях супраць ХАМАС. Паводле Ігара Сяміволаса, дырэктара Кіеўскага цэнтра блізкаўсходніх даследаванняў, гэтая ідэя не будзе рэалізаваная:
— Намеснік міністра замежных спраў Ізраіля Шаррэн Хаскель, яшчэ будучы ў апазіцыі, прадставіў законапраект, паводле якога зброя, вырабленая ў Расіі, будзе перапраўляцца ва Украіну. Гэта, хутчэй за ўсё, было сказана, каб стварыць стрэсавую сітуацыю для прэм'ер-міністра Нетаньяху. Але я не веру, што перадача зброі сапраўды адбудзецца, і апошнія заявы, верагодна, трэба расцэньваць як непаразуменне.
Былы супрацоўнік Службы бяспекі Украіны Іван Ступак мяркуе, што перадача Украіне расійскай зброі, захопленай у баях з ХАМАС і Хезбалой, была б добрым іміджавым крокам для Ізраіля. Ступак падкрэслівае, што ізраільская армія не выкарыстоўвае гэты тып зброі, бо яна абсталяваная сучаснай тэхнікай, адаптаванай да стандартаў НАТА:
— Ізраільскія сілы выкарыстоўваюць іншыя сістэмы ўзбраення. Я б не сказаў, што перадача зброі Расіі будзе азначаць пераход на бок Украіны. Ізраіль не перадае ні сваю зброю, ні свае сучасныя тэхналогіі. Гэта вяртанне канфіскаванага ў тэрарыстаў. Такі крок можна было б добра выкарыстоўваць у медыя-паведамленнях, маўляў, мы перадалі зброю, мы дапамаглі.
Дыскусіі аб перадачы расейскай зброі ў Кіеў актывізаваліся пасля таго, як амерыканскія вайскоўцы перакінулі з Ізраіля ў Польшчу каля 90 зенітных ракет Patriot, знятых ізраільскімі вайскоўцамі. Іх плануецца даставіць ва Украіну. Некаторыя СМІ паведамляюць, што перадачы могуць таксама ўключаць зброю, канфіскаваную ў баевікоў ХАМАС і Хізбала.
Як паведамляюць некаторыя медыя, Ізраіль быццам бы пачаў пастаўляць Украіне расійскае ўзбраенне і вайсковую тэхніку, захопленыя ў сектары Газа, на Заходнім беразе ракі Іярдан, у Ліване і Сірыі. Але гэтая інфармацыя не пацвердзілася.
IAR/вх