Беларуская Служба

Арабскі свет крытычна ставіцца да планаў прэзідэнта ЗША адносна сектара Газа

12.02.2025 14:29
Арабскі свет выступае супраць планаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўзяць пад кантроль сектар Газа.
                    .  , 12  2025 .    ,       ,         11 .
Нацыянальныя і ісламскія фракцыі ў сектары Газа арганізуюць акцыю пратэсту супраць плана прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па высяленні жыхароў сектара Газа. Газа, 12 лютага 2025 г. Трамп настойваў на тым, што ЗША возьмуць кантроль над сектарам Газа, падчас сустрэчы з каралём Іарданіі ў Белым доме 11 лютага. EPA/HAITHAM IMAD Dostawca: PAP/EPA

Падчас сустрэчы з каралём Іарданіі амерыканскі лідар не адмовіўся таксама ад помыслу пра рассяленне палесцінцаў.

Арабскія краіны не пагаджаюцца на перасяленні жыхароў Газы. Аднак магчымыя спецыяльныя меры, якія заявіў кароль Іарданіі Абдала II у Белым доме.

«Тое, што мы можам зрабіць адразу, — гэта вывезці ў Іарданію 2 тыс. дзяцей хворых на рак або ў вельмі цяжкім стане, і чакаць, пакуль Егіпет прадставіць свой план», — заявіў манарх Іарданіі.

Генеральны сакратар Лігі арабскіх дзяржаў Ахмад Абу аль-Гайт раскрытыкаваў ціск прэзідэнта Трампа на Блізкі Усход.

«Замест таго, каб вырашыць палесцінскае пытанне справядліва паміж дзвюма дзяржавамі, гэта прывядзе Блізкі Усход да новага інтэнсіўнага канфлікту паміж арабамі і Ізраілем», — заявіў егіпецкі палітык.

Між тым спыненне агню ў сектары Газа вісіць на валаску. Ізраіль і ЗША заявілі, што калі ХАМАС не вызваліць чарговых закладнікаў да суботы, гэта будзе азначаць канец перамір'я. Раней ХАМАС абвясціў аб адтэрміноўцы з вызваленнем затрыманых, паколькі, на думку тэрарыстычнай арганізацыі, Ізраіль парушае рэжым спынення агню.

IAR/яс