Беларуская Служба

Расія здзяйсняе дыверсіі на суднах ВСМ Германіі

15.02.2025 15:32
Напрыклад, у карабельны рухавік карвету «Эндэн» невядомыя злачынцы засыпалі некалькі кілаграмаў металічнай габлюшкі. 
  2024
Па выніках 2024 года сальда знешняга гандлю Польшчы істотна знізілася triple_v/Shutterstock

Немцы, якія славяцца парадкам і ствараюць уражанне, што ўсё кантралююць, маюць сур'ёзную праблему з бяспекай уласнага ВМС. Пра гэта паведаміў кіраўнік ВМС ФРГ Ян Крысціян Каак, папярэдзіўшы, што справы ў нямецкім флоце вельмі кепскія, — чытаем на польскім партале forsal.pl.

Папераджальныя словы нямецкага віцэ-адмірала прагучалі ў ходзе праведзенай у Берліне міжнароднай канферэнцыі Navy Talks, дзе, у тым ліку, абмяркоўвалася будучыня нямецкага флоту. Паводле афіцэра, цяпер сітуацыя не выглядае абнадзейлівай, і ў ВМФ Германіі ёсць праблема  з уласнымі караблямі, якія становяцца паспяховай мэтай дыверсантаў.

«Пашкоджанне, то-бок дыверсія, была здзейснена больш чым на адным судне», — заявіў віцэ-адмірал Крысціян  Каак.

Меры бяспекі былі ўзмоцнены на нямецкіх верфях і распаўсюджаны на іншыя ваенна-марскія базы. Там таксама адбываліся дзіўныя падзеі, такія як крадзяжы на сушы і на моры. На думку віцэ-адмірала, гэта невыпадковыя падзеі.

«Нас правяраюць. Яны спрабуюць дэстабілізаваць наша грамадства, як нашу краіну, так і на ўзроўні хаўруснікаў. І, верагодна, ствараюць аснову для наступных актыўных ваенных дзеянняў», — перакананы нямецкі віцэ-адмірал.

Яго словы ў больш шырокую і  шакуючую карціну. Нямецкія тэлівіззіі WDR, NDR, а таксама выданне Süddeutsche Zeitung, апісала дыверсію, якая мела месца на нямецкай верфі Blohb&Voss.

Ахвярай стаў карвет «Эндэн», які толькі будаваўся. У карабельны рухавік невядомыя злачынцы засыпалі некалькі кілаграмаў металічнай габлюшкі. На шчасце, дыверсія была выяўлена яшчэ да запуску  ўстаноўкі, інакш былі б нанесены незваротныя пашкоджанні.

Пагроза з боку Расіі

Трывожныя паведамленні з ваенна-марскіх баз Германіі паступаюць пасля таго, як яны павялічылі сваю актыўнасць у Балтыйскім моры, пачынаючы з 2022 года. Тады быў павышаны ўзровень боегатоўнасці падраздзяленняў па барацьбе з мінамі, а на флоце нават вырашылі стварыць уласныя ахоўныя фірмы. І хоць афіцыйна нікога не злавілі, а вінаватых у неаднаразовых дыверсіях і ў пранікненнях на тэрыторыі падраздзяленняў не адшукалі дагэтуль, нямецкі адмірал не пакідае сумневаў, хто за гэтым стаіць.

«Рост пагрозы з боку Расіі больш актуальны на пачатку 2025 года, чым два гады таму. Эксперты і спецслужбы згодныя ў меркаванні, што Расія зможа распачаць канфлікт з НАТА ўжо ў 2029 годзе», — перакананы віцэ-адмірал нямецкіх ВМС Ян Крысціян Каак.

эж