Беларуская Служба

Папa Францішак застанецца ў клініцы Джэмелі даўжэй

17.02.2025 17:30
У сувязі з гэтым была адменена агульная аўдыенцыя, запланаваная на сераду, 19 лютага.
Універсітэцкая клініка Агасціна ДжэмеліPAP/EPA/FABIO CIMAGLIA

Праблемы Папы рымскага больш складаныя, чым лічылася раней. Таму шпіталізацыя Пантыфіка працягнецца. Пра гэта паведаміла прэс-служба Ватыкана.



У кароткай заяве прадстаўнікі Апостальскай сталіцы напісалі, што дыягнастычныя абследаванні, праведзеныя ў рымскай клініцы Джэмелі ў апошнія дні, паказалі «наяўнасць полімікробнай інфекцыі дыхальных шляхоў». У сувязі з гэтым медыкі ўнеслі змены ў тэрапію Папы рымскага і вырашылі прадоўжыць ягонае знаходжанне ў шпіталі.

У сувязі з гэтым, была адменена агульная аўдыенцыя, запланаваная на сераду, 19 лютага 2025 года.



У папы Францішка ўжо некалькі тыдняў фіксуюцца праблемы з бронхамі. У пятніцу яго адвезлі ў клініку Джэмелі на абследаванне.

IAR/аз