Беларуская Служба

Іранскія праваабаронцы кажуць пра «жахлівы рост» колькасці выкананых смяротных прысудаў

20.02.2025 13:02
Мяркуецца, што Іран – другая, пасля Кітая, краіна ў свеце па колькасці пакаранняў смерцю.
Іранскія праваабаронцы кажуць пра «жахлівы рост» колькасці выкананых смяротных прысудаўPAP/EPA/ABEDIN TAHERKENAREH

Летась у Іране было выканана 975 смяротных прысудаў. Гэта самая вялікая колькасць з 2008 года, калі праваабарончыя арганізацыі пачалі іх фіксаваць.



«Пакаранні смерцю з'яўляюцца часткай вайны Ісламскай Рэспублікі Іран супраць уласнага народа з мэтай утрымання ўлады. У мінулым годзе кожны дзень каралі смерцю ў сярэднім пяць чалавек», — сказаў дырэктар арганізацыі Iran Human Rights Махмуд Аміры-Магаддам.

Мяркуецца, што Іран – другая, пасля Кітая, краіна ў свеце па колькасці пакаранняў смерцю. Праваабаронцы абвінавачваюць улады Ірана ў выкарыстоўванні смяротнага пакарання для запалохвання грамадства, асабліва пасля масавых пратэстаў, якія ўспыхнулі ў 2022 годзе.



Злачынствы, якія караюцца смерцю, уключаюць забойства, згвалтаванне і злачынствы, звязаныя з наркотыкамі. Аднак найвышэйшая мера пакарання можа быць таксама прысуджаная за больш агульныя злачынствы, такія як «распаўсюджванне маральнай разбэшчанасці» і «падбухторванне да бунту», што часта выкарыстоўваецца супраць іншадумцаў.

IAR/аз