Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Італіі Джорджыя Мелоні прапануе правесці саміт Еўрасаюза і ЗША

01.03.2025 14:09
Пасля правалу сустрэчы Трампа і Зяленскага ў Вашынгтоне прэм'ер-міністр Італіі Джорджыя Мелоні прапанавала правесці саміт паміж Еўрасаюзам і ЗША.
Donald Trump i Giorgia Meloni
Donald Trump i Giorgia MeloniFoto: Italian Government/Handout via REUTERS

Прэм'ер-міністр Італіі заявіла, што неабходна гаварыць пра тое, як заходнія краіны маюць намер вырашаць вялікія сучасныя выклікі, пачынаючы з вайны ва Украіне. Яна падкрэсліла, што раскол заходніх краін моцна аслабіць іх і нікому не прынясе карысці.

Некаторыя італьянскія каментатары адзначаюць, што Джорджыя Мелоні з-за сваіх добрых стасункаў з прэзідэнтам Трампам і Іланам Маскам магла б выступіць пасярэднікам у перамовах паміж ЕС і ЗША.

Тым часам віцэ-прэм'ер Матэа Сальвіні, кіраўнік папулісцкай Лігі, напісаў на платформе X: «Мэта — мір. Хопіць гэтай вайны. Наперад, Трамп».

Кіраўнік найбуйнейшай апазіцыйнай Дэмакратычнай партыі Элі Шляйн заявіла, што Дональд Трамп стаў на бок Уладзіміра Пуціна.

IAR/вх