Прэзідэнт Украіны выказаў гатоўнасць падпісаць пагадненне з ЗША аб рэдказямельных карысных выкапнях у абмен на падтрымку ў вайне з Расіяй. Уладзімір Зяленскі перад ад'ездам з Лондана, дзе адбылася сустрэча сусветных лідараў, заявіў, што верыць у захаванне адносін з Дональдам Трампам пасля сваркі ў Белым доме.
Украінскі лідар падкрэсліў, што перамовы з амерыканцамі павінны праходзіць у іншай форме, чым раней. Ён лічыць, што Вашынгтон у канчатковым выніку будзе гатовы заключыць пагадненне аб рэдказямельных карысных выкапнях:
- У нас ёсць канчатковы варыянт дамовы. Ён гатовы і можа быць падпісаны міністрамі. Мы можам зрабіць гэта. Мы не робім крокаў назад - мы паслядоўныя. Незалежна ад таго, што было раней - мы канструктыўныя. Паколькі мы дамовіліся, што можам падпісаць, значыць, мы гатовыя падпісаць. Шчыра кажучы, я думаю, што ЗША таксама будуць гатовыя яго падпісаць.
Паводле прэзідэнта Зяленскага, ЗША не адмовяцца цалкам ад падтрымкі Украіны, бо ад гэтага выйграе толькі Уладзімір Пуцін. Аднак прэзідэнт пацвердзіў, што яго краіна рыхтуецца да такой магчымасці.
IAR/аз