Пуцін і Трамп абмяняліся меркаваннямі па сітуацыі вакол Украіны, паведамілі ў Крамлі.
З крамлёўскага паведамлення вынікае, што Пуцін канструктыўна адрэагаваў на ініцыятыву Трампа па бяспецы суднаходства ў Чорным моры.
Абодва палітыкі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у нармалізацыі адносін у святле асаблівай адказнасці за гарантыі бяспекі ў свеце.
Пуцін паведаміў Трампу, што ў сераду Расія і Украіна правядуць абмен палоннымі па формуле 175 на 175.
Каб заключыць 30-дзённае перамір'е Украіна павінна спыніць прымусовую мабілізацыю і пераўзбраенне ЗСУ.
Пуцін падтрымаў ідэю Трампа аб узаемнай адмове РФ і Украіны на 30 дзён ад удараў па энергетычнай інфраструктуры і даў такую каманду вайскоўцам.
І яшчэ «важнае»: Трамп падтрымаў ідэю Пуціна арганізаваць хакейныя матчы ў ЗША і Расіі паміж гульцамі, якія выступаюць у НХЛ і КХЛ.
Белы дом апублікаваў сваю заяву з нагоды званка Трампа з Пуціным:
«Сёння прэзідэнт Трамп і прэзідэнт Пуцін гаварылі аб неабходнасці міру і спыненні агню ў вайне ва Украіне. Абодва лідары пагадзіліся, што гэты канфлікт павінен скончыцца трывалым мірам. Яны таксама падкрэслілі неабходнасць паляпшэння двухбаковых адносін паміж Злучанымі Штатамі і Расіяй.
Гэты канфлікт ніколі не павінен быў пачынацца і мусіў быў быць даўно скончаны шчырымі і добрасумленнымі мірнымі намаганнямі.
Лідары дамовіліся, што рух да міру пачнецца з энергетычнага і інфраструктурнага спынення агню, а таксама тэхнічных перамоў аб выкананні марскога спынення агню ў Чорным моры, поўнага спынення агню і пастаяннага міру. Гэтыя перамовы пачнуцца неадкладна на Блізкім Усходзе», — гаворыцца з заяве Белага году.
Пуцін прымусіў Трампа чакаць цэлую гадзіну пачатку перамоў, паведамляе Sky News. Пуцін у гэты час быў заняты размоваю з расійскімі бізнесменамі.
А на мінулым тыдні пасланнік Трампа Стыў Уіткаф чакаў сустрэчы з Пуціным у Маскве каля 8 гадзін, афіцыйная прычына — Пуцін у гэты час меў сустрэчу з Лукашэнкам.
вх