Беларуская Служба

Еўрасаюз гатовы прапарцыйна рэагаваць на новыя пошліны адміністрацыі Трампа - еўракамісар

20.03.2025 12:41
Еўрапейскі Саюз папярэдзіў ЗША аб наступствах гандлёвай вайны.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneAlexandros Michailidis/Shutterstock

Еўрапейскі Саюз не імкнецца да эскалацыі гандлёвага супрацьстаяння са Злучанымі Штатамі Амерыкі, аднак гатовы прапарцыйна рэагаваць на новыя пошліны адміністрацыі Дональда Трампа. Пра гэта заявіў еўракамісар па пытаннях эканомікі Валдзіс Дамброўскіс у Кіеве ў чацвер, 20 сакавіка, паведамляе партал «Карэспандэнт».

Паводле яго слоў, ЕС адстойвае шматбаковую гандлёвую сістэму, але Вашынгтон ужо ўвёў пошліны на еўрапейскую сталь і алюміній. Брусель у адказ рыхтуе два пакеты контрмер - першы ўступіць у сілу 1 красавіка, другі чакаецца ў сярэдзіне красавіка.

Дамброўскіс таксама падкрэсліў, што глабальная эканамічная фрагментацыя можа знізіць сусветны ВУП на 7% - эквівалент эканомік Германіі і Францыі разам узятых.

Еўрапейскі Саюз прыняў контрмеры супраць новых тарыфаў ЗША на металы. У прыватнасці, ЕС увядзе ўласныя пошліны на амерыканскія тавары коштам у 26 млрд еўра.

вс

Датчане купляюць ракеты за мільярды еўра – раней хацелі набыць у ЗША, але ад гэтага іх адштурхнула палітыка Трампа

13.03.2025 18:15
Супрацькарабельныя ракеты NSM, замоўленыя Даніяй, ужо знаходзяцца на ўзбраенні ВМС шэрагу краін NATO, у тым ліку Польшчы.

Вядомы польскі спартовец прадаў свае акцыі «Тэслы» ў знак пратэсту супраць палітыкі Маска

16.03.2025 11:58
«Лепш я страчу фінансава, чым буду падтрымліваць гэтага чалавека».