Беларуская Служба

Дональд Трамп патрабуе ад Еўропы кампенсацыі за адсутнасць гандлёвага балансу

07.04.2025 17:20
З яго слоў вынікае, што высокія імпартныя тарыфы, якія выклікалі паніку на біржах і ў інвестараў, не будуць адмененыя даўжэйшы час.
Дональд Трамп патрабуе ад Еўропы кампенсацыі за адсутнасць гандлёвага баляансуPAP/EPA/JUSTIN LANE

Прэзідэнт ЗША заявіў, што не адменіць мытных тарыфаў, пакуль дэфіцыт у гандлю з Кітаем, Еўрасаюзам і іншымі краінамі не будзе ліквідаваны. Дональд Трамп чакае ад Еўропы кампенсацыі за выкарыстоўванне ЗША, пра гэта ён заявіў у размове з журналістамі на борце Air Force One па дарозе з Фларыды ў Вашынгтон.



З яго слоў вынікае, што высокія імпартныя тарыфы, якія выклікалі паніку на біржах і ў інвестараў, не будуць адмененыя даўжэйшы час.

«Мы губляем сотні мільярдаў долараў у год з Кітаем, і пакуль мы не вырашым гэтую праблему, я не збіраюся заключаць ніякага пагаднення», - сказаў палітык.

У выпадку з Еўропай, Дональд Трамп разлічвае на нешта накшталт канпенсацыі.

«Еўропа абышлася з намі вельмі дрэнна. Мы ўвялі вялікія мытныя тарыфы для Еўропу. Яны сядаюць за стол; хочуць размаўляць, але размовы не будзе, пакуль яны не заплацяць нам шмат грошай у год. У першую чаргу за сучаснасць, але і за мінулае, таму што яны забралі шмат нашых рэсурсаў, і мы гэтага больш не дапусцім», - заявіў Дональд Трамп.

Амерыканскі прэзідэнт абвясціў аб увядзенні глабальных пошлін у мінулую сераду. Іх памер быў вызначаны на падставе памеру дэфіцыту гандлёвага балансу з дадзенай краінай. У выпадку Еўрасаюза мытная пошліна складзе 20 працэнтаў.

Адной з нямногіх краін, якую Дональд Трамп вызваліў ад пошлін, з'яўляецца Расія, у дачыненні да якой, паводле вышэй названага прынцыпу, павінны быць прымененыя пошліны ў памеры 42 працэнтаў.

IAR/аз

Не чапаць бурбона! Парыж асцерагаецца, што амерыканскае мыта ўдарыць па французскай віннай прамысловасці

07.04.2025 11:30
Намеснік кіраўніка Еўракамісіі кажа пра магчымы адказу на мытныя тарыфы ЗША, але без пошлін на амерыканскі бурбон.