ЗША зноў павялічылі пошліны на тавары, імпартаваныя з Кітая - на гэты раз на 50 працэнтаў. Прэзідэнт Дональд Трамп папярэдзіў, што такое «пакаранне» напаткае Пекін, калі кітайскія ўлады не адменяць тарыфы ў адказ. З пачатку гэтага года тарыфы на імпарт з Кітая выраслі на 104 працэнты. На дадзены момант агульны ўзровень тарыфаў ЗША на імпарт з Кітая складае прыкладна 115 працэнтаў.
Цэнтрабанк Кітая дапусціў далейшае аслабленне кітайскай валюты ў адносінах да долара, усталяваўшы дзённай курс на ўзроўні 7,2066 юаня. Учорашні курс 7,2038 стаў самым нізкім з верасня 2023 года, калі юань апусціўся ніжэй за псіхалагічны ўзровень 7,2 за долар.
Улады Кітая раней заяўлялі, што не паддадуцца патрабаванням Вашынгтона і маюць намер змагацца да канца. Гэта стала адказам на ўльтыматум адміністрацыі ЗША аб адмене пошлін у адказ на амерыканскія тавары ў тым жа аб'ёме, што і на кітайскі экспарт у ЗША.
У адказ на паглыбленне тарыфнай вайны паміж ЗША і Кітаем азіяцкія фондавыя рынкі зноў пачалі таргі з падзеннем акцый.
ПР/юл