Беларуская Служба

ЕС уводзіць мыта супраць ЗША 

10.04.2025 10:04
Спіс тавараў быў прапанаваны ў панядзелак Еўрапейскай камісіяй, якая адказвае за гандлёвую палітыку ў ЕС. У сераду ён быў ухвалены краінамі-сябрамі падчас галасавання.
          ,
Зацверджаныя тарыфы ЕС з'яўляюцца адказам на тарыфы на сталь і алюміній, якія імпартуюцца ў ЗШАShutterstock/artjazz

Еўрапейскі Саюз вырашыў у сераду, 9 красавіка ўвесці тарыфы ў адказ супраць ЗША. Стаўкі да 25% ахопяць амерыканскія тавары на суму 22 млрд еўра; частка мыт уступіць у сілу з сярэдзіны красавіка. Гэта адказ на рашэнне ЗША ўвесці дадатковыя тарыфы на сталь і алюміній з Еўропы.

Спіс тавараў быў прапанаваны ў панядзелак Еўрапейскай камісіяй, якая адказвае за гандлёвую палітыку ў ЕС. У сераду ён быў ухвалены краінамі-сябрамі падчас галасавання.

Дакумент складаецца з 67 старонак. Спіс уключае сельскагаспадарчую прадукцыю, такую ​​як мяса птушкі, садавіна, арэхі і соя. У яго таксама ўвайшлі матацыклы і яхты. Віскі, аднак, не было ўключана ў спіс з-за турботы, у прыватнасці, еўрапейскіх вінаробных краін адносна амерыканскіх мер у адказ супраць еўрапейскіх спіртных напояў.

Зацверджаныя тарыфы ЕС з'яўляюцца адказам на тарыфы на сталь і алюміній, якія імпартуюцца ў ЗША, якія былі павышаны да 25% 12 сакавіка. Тарыфы ЕС уступяць у сілу паступова, пачынаючы з сярэдзіны красавіка. Другая частка набудзе моц 16 траўня, а тарыфы ЕС на некаторыя тавары, такія як соевыя бабы і арэхі, будуць павышаны з 1 снежня.

З іншага боку, ЕС яшчэ не адрэагаваў на так званыя ўзаемныя тарыфы, якія дзейнічаюць з серады. ЗША ўвялі іх супраць гандлёвых партнёраў, якія маюць станоўчае сальда ў амерыканскім гандлі; для тавараў з ЕС стаўка складае 20% 

PAP/эж