Прадстаўнік Белага дома адправіўся ў Маскву, паведамляюць расійскія дзяржаўныя СМІ.
Раней інфармацыю аб візіце Стыва Уіткофа ў расійскую сталіцу агучыў партал Axios.
Прадстаўнік прэзідэнта ЗША сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным у Маскве. У Крамлі гэтыя паведамленні пакуль не каментуюць. Гэта была б трэцяя сустрэча Уіткофа і Пуціна з пачатку расійска-амерыканскіх перамоваў аб спыненні агню ва Украіне.
Апошні раз прадстаўнік Белага дома быў у Маскве 13 сакавіка. Ён спачатку сустрэўся з расійскімі афіцыйнымі асобамі, а ўвечары - з Уладзімірам Пуціным.
У сферу задач Уіткофа ў кантактах з Расіяй уваходзяць не толькі пытанні Украіны, але і абмен палоннымі паміж Расіяй і ЗША.
Учора дыпламатычныя прадстаўнікі абедзвюх краін сустрэліся ў Стамбуле, каб абмеркаваць нармалізацыю працы дыпламатычных прадстаўніцтваў Расіі ў ЗША і ЗША ў Расіі.
IAR/яс