Беларуская Служба

Эстонія: ВМС затрымалі падсанкцыйны танкер

11.04.2025 15:12
Kiwala займаецца экспартам расійскай нафты і нафтапрадуктаў у трэція краіны.
Аўдыё

 Ваенна-марскія сілы Эстоніі затрымалі танкер Kiwala, які належыць так званаму расійскаму «ценявому флоту».

Прэм'ер-міністр Эстоніі Крыстэн Міхал заявіў, што падсанкцыйнае неапазнанае судна набліжалася з боку Талінскага заліву да ўзбярэжжа краіны.

Судна было затрымана каля вострава Эгна пасля ўваходу ў тэрытарыяльныя воды Эстоніі. Камандуючы ВМС Эстоніі Іва Вярк заявіў, што мэтай аперацыі была праверка дакументаў і юрыдычнага статусу судна. Затрыманне не звязана з пашкоджаннем крытычнай інфраструктуры.

Танкер Kiwala знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза, Канады, Швейцарыі і Вялікабрытаніі.

Як паведамляе сайт WarSanctions, Kiwala займаецца экспартам расійскай нафты і нафтапрадуктаў у трэція краіны. Уладальнікі і аператары карабля часта мяняюцца, каб схаваць свае сувязі з Расіяй.

Судна ішло з індыйскага порта Сіка ў расійскі порт Усць-Луга. На момант затрымання яно не мела дзяржавы сцяга, што, як адзначылі эстонскія ўлады, зрабіла яго без грамадзянства і не дазволіла яму легальна плаваць у міжнародных водах.

На борце танкера знаходзяцца 24 члены экіпажа. Капітан, грамадзянін Кітая, пагадзіўся супрацоўнічаць з эстонскімі службамі. Праводзіцца тэхагляд судна, правяраюцца дакументы і страхоўка.

Па дадзеных паліцыі і памежнай аховы Эстоніі, у апошні год у Фінскім заліве з'яўляецца ўсё большая колькасць судоў без адпаведных дакументаў, што сведчыць аб больш шырокай актыўнасці расійскага «ценявога флоту ў абыход міжнародных санкцый».

IAR/яс