Беларуская Служба

ЗША могуць закрыць амаль 30 пасольстваў і консульстваў за мяжой

17.04.2025 10:12
Гаворка ідзе аб дыпмісіях у краінах Еўропы і Афрыкі.
    -
Белы дом у Вашынгтоне - рэзідэнцыя прэзідэнта ЗШАФота: Matthew Hodgkins/Shutterstock

Дзяржаўны дэпартамент ЗША разглядае магчымасць закрыцця амаль 30 дыпламатычных і консульскіх місій за мяжой, паведамляе газета The New York Times. 

Гаворка ідзе аб дыпмісіях у краінах Еўропы і Афрыкі. У прыватнасці, Вашынгтон можа закрыць пасольствы на Мальце, у Люксембургу, Лесота, Рэспубліцы Конга, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, Паўднёвым Судане, Эрытрэі, Гамбіі і іншых краінах. 

Таксама прапануецца скараціць колькасць консульстваў, у прыватнасці, у Францыі, Германіі, Грэцыі, Італіі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і Вялікабрытаніі. 

Паводле выдання, у выпадку рэалізацыі гэтых планаў ЗША саступяць Кітаю першае месца па колькасці дыппрадстаўніцтваў у Еўропе, Афрыцы і Усходняй Азіі.

вс