Сёння падчас першай Генеральнай Кангрэгацый кардыналаў можа быць вызначана дата пахавання Папы Францішка. Гэта, верагодна, можа адбыцца ў пятніцу або суботу.
У сераду труну з целам Папы перанясуць у Базіліку Святога Пятра, дзе вернікі змогуць ушанаваць памерлага на працягу некалькіх дзён.
Таксама было апублікаванае завяшчанне Папы з 29 чэрвеня 2022 года, якое ўключае падрабязнасці аб яго пахаванні. Папа Францішак напісаў, што ахвяруе свае пакуты, якія ён перажыў у апошні перыяд жыцця, дзеля міру і братэрства народаў.
Ён прасіў быць пахаваным у зямлі, а яго магіла павінна знаходзіцца побач з капліцай Паўлінаў базілікі Санта-Марыя-Маджорэ, дзе знаходзіцца ікона Марыі Salus Populi Romani,(«Выратаванне народа Рымскага») якая акружае рымскі народ мацярынскай апекай.
Папа таксама папрасіў, каб на яго магіле быў змешчаны толькі лацінскі надпіс: «Franciscus».
Нагадваем, Папа Францішак памёр раніцай 21 красавіка 2025 года, у Доме Святой Марты ў Ватыкане. Ён быў першым пантыфікам з Лацінскай Амерыкі і першым езуітам на Пасадзе святога Пятра. 13 сакавіка 2013 года яго абралі Папам — ён стаў 266-м наступнікам святога Пятра.
IAR/аз