Дэпартамент выказаў гатоўнасць дазволіць некаторым вязням звальненне на некалькі гадзін для ўдзелу ў папскім пахаванні, якое адбудзецца заўтра ў 10.00. Пасля атрымання станоўчага заключэння нагляднага суда пенітэнцыярная адміністрацыя зможа разгледзець пытанне аб выдачы такога дазволу. Частка папраўчых устаноў заяўляе пра разгляд магчымасці дазволу вязням сачыць за пахаваннем у прамым эфіры па тэлебачанні ў агульных памяшканнях.
Гэтую інфармацыю пацвярджае кс. пралат Бенёні Амбарус, вікарны біскуп Рыма і кіраўнік душпастырства ў турмах Рыма. Ён таксама ўдакладняе, што дазвол на ўдзел у цырымоніі атрымаюць сем вязняў.
Важным момантам на папскім пахаванні будзе таксама прысутнасць на прыступках Базілікі Святога Пятра групы бедных, у патрэбе людзей. Гэта будзе знак павагі да дзейнасці Папы Францішка на карысць маргіналізаваных людзей.
Сёння раніцай натоўпы пілігрымаў выстраіліся ў чаргу, каб увайсці ў базіліку Святога Пятра. Больш за 130 000 чалавек ужо аддалі даніну павагі і развіталіся з Папам Францішкам. Вернікі змогуць развітацца з Папам у базыліцы Святога Пятра да 19:00 25 красавіка.
IAR/вх