Беларуская Служба

У выніку ізраільскіх удараў загінулі іранскія генералы: Тэгеран заявіў пра жорсткі адказ

16.06.2025 07:34
У сталіцы Ірана зачыненыя крамы, а на запраўках па ўсім горадзе ўтварыліся доўгія чэргі. 
, . ,      .
Іран, Тэгеран. Жыхары, якія пацярпелі ў выніку ізраільскіх удараў. Фота: EPA/AMIR KHOLOUSI

Іранскае інфармацыйнае агенцтва «Таснім» паведамляе, што ў выніку нядзельных ракетных удараў Ізраіля па Тэгеране загінулі кіраўнік разведвальнай службы Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі і яшчэ два генералы. Іранскія вайскоўцы папярэджваюць аб «разбуральным адказе» на напады на Ісламскую Рэспубліку.

Іран таксама абвінаваціў Ізраіль у наўмысным удары па будынку Міністэрства замежных спраў у Тэгеране.

У сталіцы Ірана зачыненыя крамы, а на запраўках па ўсім горадзе ўтварыліся доўгія чэргі. Многія іранцы спрабавалі выбрацца з Тэгерана ў месцы, якія знаходзяцца далей ад магчымых ізраільскіх цэлей. Аднак яны не маглі выехаць за межы правінцыі з-за інтэнсіўнага руху.

Прэзідэнт ЗША лічыць, што мір паміж Іранам і Ізраілем можа быць дасягнуты. У сваіх сацыяльных сетках Дональд Трамп напісаў, што не хоча эскалацыі канфлікту. Амерыканскі чыноўнік паведаміў агенцтву AFP, што прэзідэнт ЗША таксама выступае супраць плана Ізраіля забіць вярхоўнага лідара Ірана аяталу Алі Хаменеі.

IAR/нг