Беларуская Служба

У выніку пажару ў начным клубе ў Гоа загінулі не менш як 25 чалавек, сярод ахвяр ёсць турысты

07.12.2025 12:11
Колькасць ахвяр можа ўзрасці па меры разбору завалаў і праверкі спісаў зніклых.
   25
Не менш як 25 чалавек загінула пры пажары ў папулярным начным клубе ў індыйскім штаце Гоа на заходнім узбярэжжы краіныКрыніца: x.com/screenshot

Не менш як 25 чалавек загінула пры пажары ў папулярным начным клубе ў індыйскім штаце Гоа на заходнім узбярэжжы краіны.

Па ацэнках уладаў, колькасць ахвяр можа ўзрасці па меры разбору завалаў і праверкі спісаў зніклых.

Паліцыя зазначае, што сярод загінулых ёсць некалькі замежных турыстаў. Іх грамадзянства пакуль не раскрываецца, целы накіраваныя на апазнанне.

У бальніцы дастаўлены пацярпелыя. Сярод іх таксама могуць быць іншаземцы.

Пажар узнік у начны час, калі клуб быў запоўнены людзьмі. Прычыны ўзгарання афіцыйна не названыя. Паліцыя і пажарныя службы праводзяць праверку, разглядаюцца версіі парушэння правілаў пажарнай бяспекі і магчымай няспраўнасці электрычнага абсталявання.

вс