Беларуская Служба

Швецыя ўводзіць больш жорсткія законы для непаўналетніх

04.02.2026 18:01
Прапанаваныя змены крытыкуюць праваабарончыя арганізацыі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар pixabay.com/CC0

13-гадовыя падлеткі ў Швецыі змогуць быць пакаранымі турэмным зняволеннем – урад хоча знізіць узрост крымінальнай адказнасці з 15 да 13 гадоў за найбольш цяжкія злачынствы.

Да іх адносяцца забойства, замах на забойства, згвалтаванне пры абцяжарваючых абставінах і сур'ёзная пагроза грамадскай бяспецы. 13-гадовы падлетак, асуджаны за забойства, можа быць адпраўлены ў закрытую ўстанову на тэрмін ад 1-2 гады, а 14-гадовы – на 3-4 гады.

Толькі ў 2025 годзе ў Швецыі 52 чалавекі ва ўзросце да 15 гадоў былі датычнымі да спраў, звязаных з забойствам або планаваннем забойства. Новыя правілы павінны ўступіць у сілу 3 ліпеня і дзейнічаць на працягу пяці гадоў. Пасля гэтага часу парламент вырашыць, ці застануцца яны назаўсёды.

Праваабарончыя арганізацыі крытыкуюць змены. Яны сцвярджаюць, што чалавек такога маладога ўзросту яшчэ не мае цалкам развітай здольнасці разумець наступствы сваіх дзеянняў.

Аднак урад адмаўляцца ад новага закона не плануе.

IAR/аз

Швецыя хоча ўвесці абавязковую рэгістрацыю для грамадзян ЕС, якія пражываюць у краіне

03.02.2026 14:17
Урадавая камісія прапануе, каб жыхары паведамлялі пра сваё знаходжанне ў міграцыйную службу пад пагрозай штрафаў.