Беларуская Служба

Цэнтральная Азія: Засуха пагражае сельскай гаспадарцы

07.03.2026 17:04
Сітуацыю пагаршае хуткае раставанне ледавікоў у Таджыкістане і састарэлая сістэма ірыгацыйных каналаў, праз якую губляецца значная частка вады.
   2000  ()   2017
Аральскае мора ў 2000 годзе (справа) і ў 2017 Фота: NASA

Краіны Цэнтральнай Азіі могуць увайсці ў новы сельскагаспадарчы сезон з сур’ёзным недахопам вады. Паводле дадзеных міждзяржаўнай камісіі па водных рэсурсах, у Аральскае мора паступіла толькі каля 67% чаканага аб’ёму вады. Гэта значна менш, чым летась, і выклікае занепакоенасць у аграрных рэгіёнах.

Асноўная частка водных рэсурсаў рэгіёна фарміруецца ў гарах Таджыкістана і Кыргызстана, адкуль вада трапляе ў дзве галоўныя ракі — Амудар’ю і Сырдар’ю. Менавіта яны забяспечваюць арашэнне палёў ва Узбекістане і Туркменістане, дзе вырошчваецца бавоўна — адзін з ключавых экспартных тавараў.

Эксперты адзначаюць, што сітуацыю пагаршае хуткае раставанне ледавікоў у Таджыкістане і састарэлая сістэма ірыгацыйных каналаў, праз якую губляецца значная частка вады. У выніку агульныя запасы ў вадасховішчах рэгіёна цяпер прыкладна на трэць меншыя, чым летась.

На фоне росту насельніцтва пяці цэнтральнаазіяцкіх рэспублік, якое ўжо дасягнула каля 80 млн чалавек, попыт на ваду для сельскай гаспадаркі і гарадоў працягвае павялічвацца, што можа ўзмацніць рызыку эканамічных і экалагічных праблем.

pap/эж