Усе 27 дзяржаў-членаў папярэдне пагадзіліся падоўжыць санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб, якія ўдзельнічаюць у вайне Расіі ва Украіне, на шэсць месяцаў. Пісьмовая працэдура афіцыйнага зацвярджэння гэтага рашэння пачалася ў суботу раніцай. Нягледзячы на папярэднія заявы, Венгрыя і Славакія ў канчатковым выніку не заблакавалі санкцый.
Ніводзін расійскі алігарх не быў выключаны са спісу санкцый. Паведамляецца, што Славакія звярнулася з гэтым яшчэ ў пятніцу, абвясціўшы, што заблакуе падаўжэнне санкцый, калі звязаныя з Пуціным фігуры Алішэр Усманаў і Міхаіл Фрыдман не будуць выключаны са спісу.
У так званы чорны спіс ЕС уваходзіць больш за 2700 фізічных і юрыдычных асоб, якія ўдзельнічаюць у вайне Расіі супраць Украіны. Санкцыі ўключаюць замарожванне актываў, а для фізічных асоб — забарону на ўезд і транзіт праз ЕС.
Санкцыі падаўжаюцца кожныя шэсць месяцаў аднагалосным галасаваннем усіх сталіц. Каб яны заставаліся ў сіле, дзяржавы-члены павінны даць згоду да нядзелі, 15 сакавіка. Пагадненне азначае, што санкцыі будуць дзейнічаць да верасня гэтага года, пасля чаго ЕС павінен будзе зноў прыняць рашэнне аб магчымым падаўжэнні.
ав