Беларуская Служба

У Чэхіі будуюць касцёл, поўнасцю надрукаваны на 3D-прынтары (ВІДЭА)

06.04.2026 18:04
У чэшскім горадзе Нератавіцы ўзводзяць храм, элементы якога друкуюць на 3D‑прынтары і збіраюць па прынцыпе пазла.
   ,    3D-.
У Чэхіі будуюць касцёл, поўнасцю надрукаваны на 3D-прынтары. Крыніца: YouTube/EARCH.TV/screen

У чэшскім горадзе Нератавіцы ўзводзіцца каталіцкі храм, элементы якога вырабляюцца з дапамогай 3D-прынтара. Праект спалучае інавацыйныя тэхналогіі і традыцыйную архітэктурную канцэпцыю, паведамляе з Прагі карэспандэнт Польскага радыё.

Касцёл ствараецца з асобных бетонных дэталяў, якія друкуюцца на прынтары і пазней збіраюцца як пазл. Першапачаткова такім спосабам планавалі ўзвесці толькі вежу, але затым было вырашана друкаваць і ўнутраныя скляпенні.

Па словах распрацоўшчыкаў, выкарыстанне 3D-друку дазваляе адмовіцца ад тынкоўкі: хвалепадобная паверхня элементаў падыходзіць для дэкаратыўнага афармлення і паляпшае акустыку.

Кошт будаўніцтва ацэньваецца прыкладна ў 8 млн 500 тыс. еўра, прычым уся сума будзе сабраная ахвяраваннямі. На дадзены момант сабраная чвэрць патрэбнай квоты. Будаўніцтва плануецца завершыць да канца 2028 года. Будучы храм, прысвечаны Найсвяцейшай Тройцы, стане не толькі царквой, але і грамадскім цэнтрам.

Гарадок Нератавіцы з насельніцтвам у крыху больш чым 16 тыс. жыхароў размешчаны ў 17 км па поўнач ад Прагі. У часы ЧССР Нератавіцы мелі быць узорным горадам без касцёла, але праз дзесяцігоддзі аказалася, што яго не хапае ў населеным пункце. Паводле мясцовага ксяндза Петэра Ковача, будаўніцтва храма абвяргае стэрэатып чэхаў як самага атэістычнага еўрапейскага народа.

вс