Зяленскі і Трамп павінны сустрэцца сёння днём падчас саміту G7 у Эвіяне, Францыя. Сустрэча не была запланавана ў парадку дня саміту.
Уладзімір Зяленскі прыбыў у Эвіян у аўтроак раніцай, каб далучыцца да рабочай сустрэчы G7, прысвечанай абмеркаванню сітуацыі ва Украіне. Яна пачалася са значным спазненнем з-за адсутнасці прэзідэнтаў Францыі, Украіны і ЗША. Менавіта тады Эмануэль Макрон арганізаваў першую гутарку паміж Дональдам Трампам і Уладзімірам Зяленскім.
«У нас была добрая сустрэча, і мы зноў сустрэнемся пазней», – сказаў Дональд Трамп пасля сустрэчы. «Расія павінна дасягнуць пагаднення. Яна страціла велізарную колькасць людзей, як і Украіна», – дадаў ён.
Пасля сустрэчы Уладзімір Зяленскі напісаў на сайце X, што ключавымі пытаннямі, якія ён уздымаў у Эвіяне, былі ўмацаванне супрацьпаветранай абароны Украіны і аднаўленне дыпламатычных намаганняў, каб прымусіць Расію спыніць вайну.
У панядзелак 15-га чэрвеня Дональд Трамп абвясціў, што пасля нядаўніх тэлефонных размоў з Уладзімірам Пуціным і Уладзімірам Зяленскім бачыць магчымасць аднаўлення дыялогу аб спыненні канфлікту.
ПР/юл